“Прабач мяне!”

Менавіта раскаянне, гэты голас сумлення, і прыводзіць нас да першага кроку на шляху ачышчэння: да жадання прабачыць і атрымаць прабачэнне. Бо прабачыць чалавека і дараваць яму – гэта не проста. Дараваць “іншаму” і атрымаць ад яго прабачэнне можа толькі той, хто раптам з усёй сілай усвядоміў увесь жах адсутнасці ў свеце любові, увесь бяздонны смутак той адзіноты, на якую ў сваім самасцвярджэнні і эгаізме асудзіў сябе чалавек. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі не будзе ў нашым сэрцы крыўдаў; не будзе ўзаемнага азлаблення адзін на аднаго, узаемнага ганьбавання, варожасці. Магчыма толькі тады, калі ў сэрцы нашым будзе спакой – гэты каштоўны святы дар, які дае нам Хрыстос. Але для гэтага трэба і дараваць тым, хто нас абразіў, і папрасіць самім прабачэння ў тых, каго мы свядома або несвядома пакрыўдзілі. Інакш дарэмная будзе уся наша духоўная праца ў час надыходзячага посту. А як часта мы любім толькі некаторых з тых, хто вакол нас, а часам і нікога не любім! 

Чакае, што, перамогшы з дапамогай Божай у сабе гонар, мы знойдзем у сабе сілу і з чыстым сэрцам і адкрытай душой падыдзем да пакрыўджанага намі і скажам яму: “Прабач мяне!” 

Прабачыць – гэта значыць, усё тое горкае, што з намі здарылася па віне іншых людзей, принять як з рукі Божай, як горкія лекі, якія як ні цяжка нам прымаць, аднак яны ж дадзеныя нам для нашага ацалення. Прабачыць таго, хто пакрыўдзіў нас, – гэта значыць, не адчуваць да яго нянавісці або варожасці за ўсё, што з-за яго здарылася з намі.  Часта Гасподзь чакае ад нас значна большага, чым мы чакаем ад сябе саміх. Менавіта таму Ён часам пасылае нам выпрабаванні, якія здаюцца нам жорсткімі і несправядлівымі, але на самой справе з’яўляюцца дабратворнымі і збавіцельнымі. Усе беды нашыя, усе непаразумення, праблемы і спакусы не маюць прычын у знешнім асяроддзі: яны ў нас саміх. Усё, што мы не паспеем зрабіць сёння, мы не паспеем зрабіць ніколі. Таму памірыцца адзін з адным і з Богам мы павінны сёння. І тады ўжо сёння нашае жыццё пераменіцца, ужо сёння заззяе для нас сонца, і ноч пройдзе, а дзень наблізіцца. Прабачце нас! Амінь.

http://belmova.hram.by

Advertisements
This entry was posted in Uncategorized. Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s