«На Беларусі Бог жыве» Уладзімір Караткевіч

«На Беларусі Бог жыве» —

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае раса ў траве

І адвечны зор карагод.

Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль,

І продкаў запавет, І мовы залатая сталь,

І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае

Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, — Няхай спакваля, —

У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў

Купальская наша зямля.

І няхай давядзе мне Іншая кроў,

Што брашу, Як сабачы сын, —

А няма нідзе Вярнейшых сяброў

І прыгажэйшых жанчын.

Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,

Гэты край — Твой дом і сабор…

Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,

Адзінаццаць тысяч азёр.

Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць,

Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе

І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве,

А ў кожнай жыве галаве: «На Беларусі Бог жыве…» —

І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, –

Ну што ж, — мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б’е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў

Маланка ніколі не б’е. І пра тое кожны пяе салавей

Росным кветкам у роднай траве: «На Беларусі Бог жыве», —

І няхай да веку жыве.

My dear friends,

Wish you a Happy New Year and Merry Christmas.  may all your best dreams come true.

Advertisements
This entry was posted in Uncategorized. Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s